Если форум не разворачивается, нажмите F5

Прадаецца 1-пакаёвая кватэра

Размещение объявлений о продаже или покупке недвижимости (домов, коттеджей, квартир, дач, гаражей, любых построек и земельных участков).
Kiryla

Прадаецца 1-пакаёвая кватэра

Сообщение Kiryla » 08 янв 2017, 22:44

Прадаецца аднапакаёвая кватэра па адрасе Міра 12, кв. 26. Дом 1961 году збудаваньня, цагляны, вельмі цёплы. Ціхі, утульны, зялёны, зь вялікімі старымі дрэвамі двор, старажытны брук па дарозе ўздоўж дома. Развітая інфраструктура – Нёман і зялёная зона, дзіцячы садок і школка, крамы і кінатэатр, базар, паліклінікі, транспарт.....
З вокнаў кватэры адкрываюцца проста фантастычныя маляўнічыя краявіды на Гародню: Нёманскія прыбярэжныя сьхілы, лесапарк Пышкі, Новы парк, Каложскі парк, сама Каложа, Пярэсялкаўскія далягляды... Нягледзячы на тое, што гэта ўсяго толькі 3 паверх, калі стаіш на гаўбцы кватэры ціхім адвячоркам ці ранішнім золкам ды глядзіш на ўсю гэтую гарадзенскую прыгажосьць, то з’яўляецца адчуваньне рэальнага палёту.
Непасрэдная блізасьць Нёману дае магчымасьць цудоўнага шпацыру, ці нават пры жаданьні вельмі хуткага акунаньня ў хвалі ракі. Паветра тут заўсёды сьвежае, ім проста смачна дыхаць.
Карацей, гэтая кватэра для тых, хто любіць цішыню, утульнасьць ды сьвежасьць.
Кватэра для тых, хто любіць сядзець высока ды глядзець далёка Улыбка!

Агульная плошча кватэры 31.3 (м. кв.)
Зала 17.5
Кухня 6.0
Пярэдні калідор 4.3
Ванна/ прыбіральня 3.1
Балькон 2.3
+ Ёсьць два падвалы для сховы бульбы, саленьняў ды непатрэбных рэчаў, якія шкада выкідаць; а таксама поўны камплект мэблі, каб заўтра заехаць, жыць і балдзець.

Кошт: 44000 бел. рублёў ці 22000 трампаў

Тэл. +375292677100

Вернуться в «Недвижимость.»

Кто сейчас на конференции

Сейчас этот форум просматривают: нет зарегистрированных пользователей и 0 гостей